РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Белы конь
За Бесядзьдзю-ракой
Іржэ мой белы конь.
Вушамі конь стрыжэ...
Трывожна конь іржэ...
Празь вёрсты і гады
Заве мяне туды,
Да той сьвятой вады,
Што горкне ад бяды.
Вушамі конь стрыжэ,
Самотна конь іржэ
Над чорнаю бядой,
Над горкаю вадой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.