РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вялікі Бор

Івану Чыгрынаву

 
Над Вялікім Борам –
Над вялікім горам
Плача ў небе жораў.
 
Над палын-травой,
Над зямлёй сівой
Плач праносіць свой.
 
Вось Яўменаў двор...
Вось Дзянісаў двор...
Вось Мікітаў двор...
 
Не відаць вясла,
Не гудзе пчала,
Не зьвініць піла.
 
Не шукай, дарма.
Ну гукай, дарма –
Іх ужо няма.
 
Іхні дух да зораў
Адляцеў, як жораў,
Жораў над Вялікім Борам.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.