РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вячэрняя малітва
Даруй мне, Божа,
Што я, ня вернік,
Цябе трывожу
У час вячэрні.
Я веру, Божа,
Што нас ня кінеш,
Што ты паможаш
Маёй Айчыне.
Паможаш маці,
Паможаш роднай,
На ногі ўстаці
У час гаротны
I дабрадзею,
I ліхадзею
Дасі надзею,
Дасі надзею...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.