РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Замест аўтабіяграфіі
Мой прадзед быў скрыпач –
Ён выкрасаў і сьмех, і плач.
А дзед у пчолах ведаў толк,
Як сёньня рэдка знае хто.
I ў бацькі рэдкі дар –
Сваёй зямлі ён гаспадар.
А я – ні граць, ані – араць,
Хоць крычма закрычы!
Каб існаваньне апраўдаць,
Я вершы крэмзаю ўначы.
Я расказаць хачу пра род,
Пра вечны клопат на сяўбе...
Пра іх пішу каторы год,
Пра іх і пра сябе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.