На сьвеце так багата сьвятаў, Але найлепшае са сьвят – Узяць білет да брата, Цябе адведаць, брат. На схіле веку тлумна-злога I мёд спазнаўшы, і палын, Я зразумеў, як гэта многа, Калі ты ў сьвеце не адзін! ...Мільгне бярэзьнік заінелы, Яго ня раз у снах я зваў, Бо я па чыстым і па белым Ужо даўно засумаваў. Ляцяць бярозавыя вёрсты, I я на іх – не маладзён... I на шляху, здаецца, простым Ужо даволі чорных дзён.
|
|