РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Краявід с сынам
Стрункія сосны
На беразе стромкім.
Хлопчык бялявы
Тут марыць пра стронгу.
Пра быструю стронгу
У крапінках сонца,
Стронгу, што стала
Прычынай бяссоньніц.
Дыхае сырасьцю
Блізкая восень.
Кружаць над хлопчыкам
Рыжыя восы.
Стынуць сьняданкі,
Стынуць абеды –
Шчасьце рыбацкае
Прагне ён зьведаць.
Ах, як яму, ўпартаму,
Хочацца сёньня
Выцягнуць стронгу
У крапінках сонца!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.