РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маленькія Напалеоны
Маленькія Напалеоны
На высокіх абцасах...
Учора – паклоны,
А сёньня – праклёны,
Аж вусьцішна часам.
Учора – куміры,
А сёньня – ахвяры.
I ганьбіць іх шчыра
Прадажная ліра
I верны таварыш.
Гісторыі дзьверы
Давай прыадчынім:
Якія намеры,
Якія прычыны?
Прагнасьці верад
Ці боль за Айчыну?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.