Крытык кажа: «Традыцыйна», Крытык кажа: «Пачуцьцёва». I прысуд мне афіцыйны Ён выносіць канчаткова. Ах ты, крытык-аналітык, Ты сьціло дарэмна мучыў. Ці падумаў хоць калі ты, Што ня той я школы вучань, Што ў настаўнікаў суровых Я даўно ужо навучан: Традыцыйна, каб – жыцьцёва, Пачуцьцёва, бо – балюча...
|
|