РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Яшчэ раз пра зоркі
Я хацеў дастаць зь неба зорку
I апёк сабе рукі.
Цэлы тыдзень я курчыўся ў муках,
Каханая плакала горка:
«Ну й далася табе тая зорка!
Людзі жывуць і бяз зораў,
Людзі ня ведаюць гора...»
 
А доктар увішны
Сказаў, што ня лішне
Зьвярнуцца да лекараў іншых...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.