РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Амаль жарт
Пакуль ламае крытык дзіды
I дзеліць нас на роды-віды,
На гарадскіх ды на вясковых,
Я да сваёй прыйшоў высновы.
Ты не шукай у ёй хулы,
Бо мой намер быў самы чысты:
 
Адных прывозілі таксісты,
Другіх прыносілі буслы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.