РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сустрэча з самім сабою
Зноў у сон мой чорна-белы
Урываецца на лыжах
Адчаюга гэты сьмелы,
Прыліпала гэты рыжы.
 
Ён ідзе за мною сьледам.
Ён, маленькі і упарты,
І пытаецца, ці зьеду
Я з гары, як колісь, жартам...
 
Што ж стаю я вінаваты,
Што падняць мне вочы сорам?
Ці сустрэчы я ня рады,
Ці крутых баюся горак?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.