 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Янку Сіпакову
А дома казалі: «Утома». Я разам з утомаю рос: Бацька утому прыносіў дадому, Утому дарыў сенакос. Утомаю пахлі суніцы I жніўны пагодны дзянёк... З утомы напіцца з крыніцы, З утомы прылегчы ў цянёк. «З утомай!» – кажу я малому, I ў памяці дом паўстае... Салодкае слова «Утома», Шчасьлівы – хто зьведаў яе!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|