РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я прыеду, я вярнуся,
Я прыйду да плыткай рэчкі,
Дзе самотны белы бусел
Думу думае аб вечным.
 
Як і год, і два, і дзесяць,
Мо’ яшчэ зь сярэднявечча,
Ён вартуе рэчку Бесядзь.
Думу думае аб вечным.
 
Я вярнуся, пакланюся
I яму, і нашай рэчцы,
Я зь ім ціха пажуруся
I падумаю аб вечным.
 
Пакланюся, пажуруся
I ў тумане зьнікну заўтра...
Белы бусел, белы бусел –
Мой задумлівы сааўтар.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.