РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ён некалі марыў пайсьці
ў Дон Кіхоты,
ды пабаяўся быць сьмешным...
I тады ён сабраўся пайсьці
ў Дон Жуаны,
ды раптам надумаў,
што сёньня кахаць небясьпечна...
I тады ён падаўся
ў паэты.
Дзівак! Ён ня ведаў,
што у кожным паэце
два доны
жывуць адначасна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.