Для куска хлеба, чорнага хлеба Бядак прадаецца з душой, Вольную волю, сьветлыя думы Ў нядолі ён топіць цяжкой. Каб як пражыці, голад змагаці, Павінен забыцца на ўсё – На сьветляныя душы парывы. На ўсё чалавецтва сваё. Царскі нявольнік, панскі нявольнік, Нявольнік – слуга абадвух, – Цару – салдатам, парабкам – пану, А кепска, ох, жыці для слуг. На другіх мусіць век працаваці, А дзе што ня так, не ўгадзіў, – Плюнуць пагардай, выганяць з хаты, Ідзі ў сьвет, бядак, як хадзіў... Музыка, песьні чутны з палацу – Гуляюць за труд бедакоў, Мучыцца ж бедны думкай штодзённай, Каб голад са сьвету ня зьвёў.
11.VI.1906
|
|