РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Праз пакаленьняў колькі
У індзейцаў гуляюць дзеці.
Падбіраюць асколкі,
Што ў мурагу гісторыі сьвецяцца.
Выклікаюць духаў вякоў
І вяртаюць наноў зь нябыту
Чалавечых сваіх сваякоў,
З далоняў вечных пяскоў
Зьдзьмухнутых, змытых.
Дзе душы індзейцаў,
У раі ці ў пекле?
Няўжо гэта некалі
На нашых непадобныя дзеці,
Забыцця перамогшы зман,
Пасьля
Намі выкліканых землятрусаў,
Як у індзейцаў,
Будуць гуляць у зямлян,
У літоўцаў, у беларусаў?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.