Праз пакаленьняў колькі У індзейцаў гуляюць дзеці. Падбіраюць асколкі, Што ў мурагу гісторыі сьвецяцца. Выклікаюць духаў вякоў І вяртаюць наноў зь нябыту Чалавечых сваіх сваякоў, З далоняў вечных пяскоў Зьдзьмухнутых, змытых. Дзе душы індзейцаў, У раі ці ў пекле? Няўжо гэта некалі На нашых непадобныя дзеці, Забыцця перамогшы зман, Пасьля Намі выкліканых землятрусаў, Як у індзейцаў, Будуць гуляць у зямлян, У літоўцаў, у беларусаў?
|
|