РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І пачынаем жыць мы ва ўспамінах,
І берагчы дабро,
Працівячыся злу,
Ня важыць праўду
Ў фунтах ды ў асьмінах,
З трывогай верыць кожнаму вузлу,
 
Што завязаць ямчэй
Шчырэла памяць,
Каб мех спагад даверыць латаку.
 
Малоцім даўніх клопатаў цапамі
Снапы нязбыўнай крыўды на таку.
На ток забытасьці падвезьлі кпіны
Цяжкія непрасохлыя снапы.
 
Апошнія кватэры –
Успаміны,
Дзе цэдзіцца праз вокны
Дзень скупы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.