РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ліст у Ліменьскае лясьніцтва

Віктару Карсшазаву

 
Крынічнай цішыні вуздэчка
Перапыняла бег і сьпех.
Там ластаўка віла гнязьдзечка
Над вушаком –
На зайздрасьць стрэх.
 
Над самым вушаком канторы,
Што туманела тытунём.
А ўночы борам пахлі зоры
І поплаў – перагрэтым днём.
 
Яшчэ дагэтуль ганаруся,
Што быў прывечаны ўсур’ёз,
Што мой берэт уважыў бусел
І да сябе ў гняздо занёс.
 
Відаць, цыбатым бусьлянятам
Быў даспадобы мой берэт,
Бо са сваім насатым татам
Мне доўга ляскаталі ўсьлед.
 
Як падала –
Зялёнай зьнічцы
Зязюльчын мох я сам
Паслаў...
Паклон,
Ліменьскае лясьніцтва,
Тваім лясам,
Тваім буслам!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.