РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бярэзьнічак
Дымнага ўзьлеску хвартух пярэсьценькі,
Тканы завеямі ў тры ніты,
Часты, непакручасты бярэзьнічак,
Страшна на «ты» да тваёй белаты.
Быць між зімой і вясною пасрэднікам
Выпаў табе ад лясоў давер.
Чуеш ты сьцюжу кожным карэньчыкам,
Кожнай галінкай – цемры ашчэр.
У маладосьці цеплісься сьвечкамі,
А пасталеўшы – ідзеш на крыжы.
Погарбаў куфры з глухімі вечкамі
Сьветла вартуеш,
Як скарб чужы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.