РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У выгнаньні
380
Паплыла рэчка, сьлязінкай бліснуўшы
З роднай зямелькі...
#Арцём Вярыга-Дарэўскі

 
А для каго пісаць,
Калі ня чуеш мовы,
Калі прыціхла ўсё
У спуджаным бары?
І совы мудрых слоў
Свае вартуюць сховы,
Маўчаць табе ў сьпіну
У сквапным гушчары.
 
А ты сябе вяртай
Хоць снамі на радзіму,
Дзе рогі веташка
Варушаць мурагі,
І ў думках рады будзь
З забытай хаты дыму.
Вяртайся як ратай
На вечныя кругі.
 
Сіберная Сібір,
Багатая на сівер,
Халодную думу
Трымае ў галаве.
Згадай далёкі жвір,
Самотай веру вывер,
Да Кубліч твой радок
Дзьвіною даплыве...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.