РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сораму час
Прыходзіць ён да кожнага з нас,
Як паратунак хвораму,
У час ці, позьнячыся якраз,
Час сораму.
 
Чакаюць яго – пасьпешна ідзе,
І не чакаюць – ён клымае.
Ён ведае ўсё, што і як, і дзе
На строме, ў проламе, ў вымаі.
 
Ён шчодра сорам вяртае ўсім,
Хто ў славе і хто зьняважыўся,
За тое, што не зрабіў зусім
І што ты зрабіць наважыўся.
 
Ідзе па перагарэлай расе,
Глядзіць цьвярозымі зорамі,
Сьцюдзёныя лаўры ілбам нясе
Час сораму.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.