РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На маладую завею

Міхасю Стральцову

 
Пакуль мы можам перагукнуцца,
Давай даверымся галасам,
Каб, як начлежнік,
Мог голас сам
Дымком самотнасьці папярхнуцца.
 
Сябе дапальвалі мы хутчэй
Каля пасьпешлівага цяпельца,
Каб потым выцягнуць,
Як тапельца,
Давер забыты сваіх вачэй.
 
Сум у самоты – ахвочы лёкай,
Прагнаць усьмешкай яго дазволь,
Каб нашай радасьці
Сьветлы боль
Над намі віўся смугою лёгкай.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.