Не наталяй зайздросьлівасьць вальля. Луг неспатольнасьці Пакінь для ўкосаў. Бо цела грэшнае, як і зямля. Душа, Яна заложніца нябёсаў. Не падстаўляй зайздроснасьці ляўшу. Твой дзень, Як сьвятлацень, Перапялёсы, Дол моўчкі прыме цела, А душу Ці схочуць за сваю Прызнаць нябёсы?
|
|