 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Над лесам поўня палае, А ў прыгарадным вагоне Спытала раптам малая: – Мама, а дзе с я г о н ь н я? І мама тлумачыць чула У абыякавым гудзе, Што с ё н ь н я амаль мінула, А раніцай з а ў т р а будзе. Што ў заўтра ня будзе сягоньня... Дачушка не разумее, Што дні у нястрымнай пагоні Рады сваёй замене. Нямога зьмярканьня зьнямога Спакойна сьпіць на адхоне. Міжволі сябе самога Пытаю: – А дзе с я г о н ь н я?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|