РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як чорны хлеб,
Свой чорны дзень цані,
Бо чорным днём
Сьвятло відаць выяўней.
Сваю бяду ні на якім кані
Не абагнаць –
Даверся праўдзе даўняй.
 
У змрочнай паняверцы не марней,
Чарнее дол,
Пакуль не засьнягае.
Агонь зырчэйшы,
Чым вугаль чарней.
Ясьнейшы далягляд за сасьнякамі.
 
Асядуць перагорклыя пласты,
Душа паласкавее, адбалеўшы.
Ты атрасеш лахмоньне чарнаты,
Сьвет пасьвятлее,
Стане дзень бялейшы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.