РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вяртаньне
Паддаўшыся агульнаму настрою,
У прымаразкі, сьпёку, халады,
Пакінуўшы атойбішча старое,
Імкнуць зьвяры і птушкі ў гарады.
Нясуцца ў гарадскіх затоках
Качкі,
У гастраном заглядваюць ласі,
Вавёркі прывыкаюць да падачкі,
Чакаюць, што ім з далані дасі.
 
А трактары, камбайны –
Ў вёску, ў вёску,
Дзе для сталёвых душ
Надзейны схоў.
І коску некляпаную,
Як коску,
Сьціраюць
На балоньні паплавоў.
 
Апошняе стагодзьдзе любіць рэтра
І куфар адчыняе зноў і зноў.
Вяртаньне да зямлі,
Вады,
Паветра
Са смогава-бэнзінных туманоў.
 
Пад старасць
Век надвор’е адчувае,
На перамену ные, як зямля,
Што ўсё яшчэ жывым жыцьцём жывая,
Але ці зможа
Ўсё пачаць з нуля.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.