РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На падворку ціхай школы ўранку
Я скакаў за коніка лягчэй,
Не крануўшы здрадлівую планку,
Боязьзю ня мружачы вачэй.
 
А гады ўсё рыску падвышалі,
Я скакаў і закранаў часьцей
Планку роспачы
І планку жалю,
Падаў, не шануючы касьцей.
 
Пастаяўшы ў века на прыганку,
Я скачу
Да зорак уваччу.
Стаўлю недасяжлівую планку –
Пераскочыць сам сябе
Хачу!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.