РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Душа баліць
Зусім ня так, як сэрца,
Той боль не ўтаймаваць нічым,
Няхай маўчым,
Няхай крычым –
Душу праверыць боль-зьняверца.
 
Той сьветлы боль
Нічым не ашукаць:
Ні шэптам, ані гаманою,
Той боль
Ня тушыцца маною,
Бо ўмее полымем шугаць.
 
А ў полымі бязьлітасным згарыць
На прысак марната любая.
Душы, што боль упадабае,
Захочацца загаварыць
Як на духу
З другой пакутацерпцай,
Зноў боль адчуць,
Нібы сьпярша...
 
Пакуль баліць душа,
З надзеяй
Можа біцца сэрца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.