РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Можа, голас пачуеш мой,
Ведай –
Сьмеласьці не было,
І дамовіўся я зь зімой,
Каб напомніла пра цяпло.
 
Рыпне прыцемак незнарок,
Ведай –
Гэта ня я іду,
Ды ня мог утрымаць свой крок,
Што прывык давярацца ільду.
 
Загалосіць твой тэлефон,
Ведай –
Гэта ня я званю,
Вецер з тых незабытых дзён
Хоча выслухаць цішыню...
 
Я вучыўся табой гаварыць,
Я вучыўся маўчаць табой.
Неба смутку майго гарыць,
Ліўням не затушыць той боль.
 
Перуны ня сьпяць,
Ды вясны
Без асеньняй цябе няма.
Да мяне пасылаеш сны.
Хоць аднойчы прыйдзі сама!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.