РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Куды?
Прырода ўцякае ў сьнягі,
У лівень, у слоту, ў сьпякоту.
Няхай адпачнуць трысьнягі,
Затокі, лугі, берагі,
На плыні аціхлай – кругі,
Шчасьліва адчуўшы самоту.
 
Прыродзе лацьвей уцякаць,
Ракой выцякаць, уцякаць,
Пазбыўшыся ўціску і зьдзеку.
 
Ад радасьці і ад тугі,
Хлусьні, мітусьні, пустальгі,
Ад ціхай магільнай чаргі
Куды
Уцячы чалавеку?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.