РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Спыталася сьветла дасьвецьце,
Усьмешку схаваўшы ў лугі:
– Што самае лёгкае ў сьвеце?
– Пяшчоты тваёй ланцугі.
 
Спыталася хітра прылецьце,
Забраўшы раку ў берагі:
– Што самае цяжкае ў сьвеце?
– Пагарды тваёй ланцугі.
 
І цёмна спыталася вецьце,
Сьціскаючы пальцы тугі:
– Што самае зьніклае ў сьвеце?
– Даверу твайго ланцугі.
 
І, верачы добрай прыкмеце,
Крычу, апрытомнеўшы ледзь:
– Рабом найапошнім у сьвеце
Хачу ланцугамі зьвінець!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.