РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ад думкі ад тае,
Што ты непадалёку
Вітаеш гэты дзень,
І сэрца адтае,
І ўсьцешанаму воку
Сьвятлей зьвініць прамень.
 
Прамень нацягнеш ты
Вяроўкай для бялізны,
Сушыць мае лісты –
Іх будзе цуг вялізны
Да прысьмеркаў вісець,
Дзе зь ельніку асець.
 
Паслаў лістоў ня шмат,
А напісаў багата
На небе, на вадзе
Да ўсіх прыстольных сьвят,
А дзень з табою – сьвята,
Што свой адлік вядзе.
 
Нядоўга да слаты,
Да ледзяной дарогі
З падступнай сьлізгатой,
З завейна-сьцюжнай доляй.
Шлю з восеньню лісты
Табе без асьцярогі
Апошняй,
Першай,
Той,
Якой ня будзе болей...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.