РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хто лепіць гаршкі
470
Васілю Сёмуху

 
Не сьвятыя лепяць гаршкі,
Бо сьвятыя бруду баяцца,
Круг ганчарны
Ім надта цяжкі,
Не з рукі
Ім за працу брацца.
 
Глінамесы лепяць гаршкі,
І завуцца яны ганчарамі,
І грахі свае,
І грашкі
Не ў нябеснай купляюць краме.
 
Гліну дужаюць ганчары,
Покуль глінай ня стануць самі,
Доля іхняя ў гушчары,
Сонца іхняе за лясамі.
 
Не сьвятыя лепяць гаршкі,
А дзядзькі
Зь цяжкімі рукамі
Ходзяць з глінаю напаўшкі
І маўчаць –
Па суседству зь вякамі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.