Клін выбіваюць клінам, Ну, а калі зацята Пад сэрца зойдзе скруха, Клін гэты выбіць чым? Ці раньнім успамінам, Ці клінам жураўліным, Што ў сума сам за свата, Што сам зайшоўся глуха Пад сэрцам аблачын? Цяпер я разумею Тугу старога бору, Што за сякерай сочыць, Як за дачкой айчым. І мае ўсю надзею На цёплую завею – На хісткую апору. Глыбей кліны падсочак, А ён іх выб’е чым?
|
|