РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Такая быццам, як і ўсе,
Аднак,
Але ж,
Усё ж
Зусім ты не такая.
Па непалоханай расе –
Каб не сурочыць! –
Басанож
Тваё імя ступае.
 
Твой недавер,
Твой сьмех,
Твой гнеў
Такія ж быццам, як ва ўсіх,
Ды ўсім я запярэчу:
Іначай голас твой зьвінеў,
Ён мне зьвініць, ён не заціх,
Вяшчуючы сустрэчу.
 
Такім быў, як і ўсе,
Але
Зрабіўся іншым я,
Калі
Твайму паверыў болю.
Хай адкіплю сваё ў смале,
Быць грэшным добра на зямлі,
З’іначанай табою!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.