РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І птушка шукала клетку
Зь ня дужа густымі кратамі,
Каб круглы год, як улетку,
Хапала сьвятла зь зярнятамі.
 
І клетку птушка знайшла,
І гаспадара рахманага,
І стала звыкаць да стала
Зь ледзь не нябеснай маннаю.
 
І маннаю, і маною
Уволю яна паласавалася,
І клетка была імянною
І поўнілася прыпасамі.
 
Дзялілася пер’ем з падушкай
І скрухай непазычанаю,
А птушка была
Жар-птушкай,
А клетка была пазлачаная.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.