Жвірынкі лірыкі на дне Ракі Па імені Жанчына. Вір апраметна заглыне, Прыветна хваля захлыне, Сум ахіне, Што аблачына. Вынырвай, Патанай, Плыві, Надзею май убачыць бераг, Шчырэй да ламаты ў крыві, Хоць будзе – Плыні не крыві – Твой лоб у гузаках, Што ў бэрах. Душу дарма не барані, Калі да дна дапасьці трэба, Каб не баяцца глыбіні. А вецер возьме з далані Жвірынкі – Папялінкі неба.
|
|