РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нішто паўтарыць немагчыма:
Ні праўду, ні нават хлусьню.
Ня тымі, што сёньня,
Вачыма
Я заўтра зірну ўпершыню
На позірк твой, родны нябёсам,
На стан, да спакус малады.
Мой крок зь мяне зьдзівіцца,
Бо сам
Сваёй не пазнае хады.
 
Таму і прашу цябе,
Сёньня,
І шчыра кажы, і хлусі,
І сьмела куляй у прадоньне,
І ўзнось мяне на небясі!
 
Цябе паўтарыць немагчыма,
Таксама як і мяне.
Хай лёсу твайго аблачына
Пральецца дажджом па вясьне,
Каб зноў паўтарылася ценем
І руньню ўзялося хутчэй
Народжанае летуценьнем
Вясновае сьвята вачэй.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.