РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У Полацкай Спаса-Ефрасіньнеўскай царкве
Перад спакойнай веліччу замры.
Насельніцтва славянства маладога
Плячыма грэе стылыя муры,
Кароцячы вачыма шлях да Бога.
 
Не на пякельным – на жывым жвіры
Сьвятыя, як ратаі, басанога
Стаяць, хоць штовякова пласт сыры
Кладзе на іх абліччы асьцярога.
 
Душы і фрэсцы хочацца раскрыцца.
На ветры часу стыне веры крыца.
Красой падзольнай думку расьцьвялі.
У крыжакрылай кельлі Ефрасіньні
Згадаецца акрайчык неба сіні
І посах, што падаўся ў бабылі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.