РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як добрая вестка
У хату нявестка,
Ёй маці павінна
Аддаць свайго сына,
Глядзіць, аглядае:
– Зусім маладая.
Ня клопат дзявочы
Выцягваць калючкі.
Вялікія вочы,
Маленькія ручкі...
 
Гады прамінаюць,
Траву прымінаюць,
Матуля старая
Глядзіць, пазірае.
У прочкі ды ў прочкі
Вясёлыя рухі.
– Маленькія вочкі,
Вялікія рукі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.