РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сьцежкі пазарасьлі,
Возера зацьвіло,
Бор маладзенькі падсочаны.
І забыцьцё ў гальлі
Цёмна гняздо зьвіло.
Укаляініліся ўзбочыны.
 
Сьцежкі помніць хада,
Возера б’ецца ў вачах,
Бор яшчэ пахне жывіцаю.
Смутку сябе шкада.
Зябка душы па начах.
Хочацца хмелю абвіцца
Хоць каля ўспаміну.
 
Восеньню познаю
Пазнаю
Сваю
Радзіну...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.