РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вёска Гвазды
Да цябе яе багата хады,
Толькі хто дабрыдзе-дападзе.
Можна ехаць гады і гады
І ня ўбачыць цябе нідзе.
Дзе ты, ўшацкая вёска Гвазды?
Праплыла, як цень па вадзе,
Чорнай хмарай у неба пайшла,
Не вяртаесься на зямлю.
Я зямлю тваю да чала
Да гарачага прытулю.
Не астыла зямля яшчэ,
Прысак пад дзірваном не ачах.
І дагэтуль твой боль пячэ
І агонь у тваіх вачах.
Называю імя твае,
Сьсівярэлая вёска Гвазды,
Нібы ў рукі бяру пугаўё
І ганю гады:
– Вы куды
Адбіваецеся ад чарады?
На свае вярніце сьляды
Хмарку лёгкую –
Вёску Гвазды.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.