РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чаму?
Колькі год, як аглухла вайна.
Цішыню не суроч.
Памаўчы.
У карабля забыцьця
Перапоўніўся жахамі трум.
Дык чаго ж у лясох беларускіх
Пасівелыя крумкачы
Аж дасюль па-нямецку
Пытаюць пра нешта:
– Warum?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.