РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ну вось і падыходзіць ён,
Дзень,
Дзе канчаецца дарога,
Якой жыцьцё прайшло як сон.
І анікога дарагога
Няма ў цябе,
Няма яе,
Што на зямлі была матуляй.
Гады ў пазыку не дае
Надзея баравой зязюляй.
Твой бор сухі,
Твой двор глухі,
Твая аблога не ўзарана,
Ды прымярацца да ляхі,
Адкуль ты ўжо ня ўзыдзеш,
Рана,
Прынамсі, на сваю імшу
Ісьці ня варта крокам рупным.76
Свой дзень апошні папрашу
Хоць памяняцца
З днём наступным...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.