РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А той хлапчук са мной
То блізка, то далёка,
Наіўнасьцю лясной
Напоўненае вока
 
Глядзіць цікаўна ўсьлед,
У сьвет іду куды я,
А яблыневы цьвет
На плечукі худыя
 
Апаў,
Яшчэ ня лёг
На стог чупрыны сьнегам.
І радасьць, і спалох
Бягуць нясьпешным бегам.
 
Дасюль на хлапчуку
Кашуля не зьліняла,
Што маці на цямку
Качалкаю качала.
 
Выходзілі вясной,
Дайшлі да жаўталісьця.
Хоць хлапчуку са мной
Ступаць няма карысьці.
 
Але цераз гады
То ўперадзе, то поплеч,
Ня цішачы хады,
Ідзе мой сьмех,
Мой покліч.
 
Дык гэта ж я і ёсьць –
Малы хлапчук той самы,
У сьвеце толькі госьць
І вечны сын у мамы.
 
Як даўні доўг, расьце
Мой прыхаваны сорам.
На прыцемнай вярсьце
Прысядзем, пагаворым...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.