РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А можа, гэта ня я зусім,
А нехта іншы жыве на сьвеце,
За мною сочачы і за ўсім,
Усё трымаючы на прыкмеце,
 
Каб перадаць мне
Пасьля, пасьля
Усё сьвятое,
Усё благое,
Пакуль на грудзі мае зямля,
Як ноч, ня ляжа
Глухой вагою.
 
За гэтым іншым і я сачу,
І да сябе яго прымяраю,
І дратву выхітрана сучу,
Нябёсы з хмарамі прыміраю.
 
Мяне нібы не бяруць гады,
А нехта іншы хутчэй старэе.
А шыбы смутнасьці са сьлюды,
Сьвітаньнем вымытыя ў надзеі.
 
Шкадую іншага, як свайго,
Свой век стары
З-за гары пільную,
Не заўважаючы сам таго,
Гляджу праз шыбіну сьлюдзяную.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.