РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шукаю шчырую душу
Шукаю шчырую душу,
Што адгукнецца мне ўзаемна,
Тугу нашу, сабе хлушу,
Хоць адчуваю, што дарэмна
 
Дагнаць хачу я цень чужы.
Марную дзён сваіх астатак.
Да недасяжнае мяжы
Падаўся спадзяваньняў статак
 
Тых, што адбіліся, –
Адно
Мне гнаць да статку засталося.
Было даўно,
Сплыло яно,
Жаданьне ўпартае.
Мой лёсе!
 
Мудруеш ты, хітруеш ты,
А я душу шукаю тую,
Што, прытуліўшы ад слаты,
Неспадзяванасьцю ўратуе.
 
Свой пашыраючы загон,
Маўчыць нябыт,
Яго Вялікасьць.
На ўскоце, на закоце дзён
Душа душу прывыкла клікаць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.