О, ты магутны, чалавек, – Ваўка зрабіў сабакам, На дровы ўсе лясы пасек І порахам, як макам, Гарматам панапхаў раты, Каб галасьней рыкалі. Як церні, зьвіў сабе драты Уласнымі рукамі. Зьнішчаў жывое і хутчэй Ты штучнае выводзіў, Як той кашчэй З усіх вачэй Глядзеў на зьдзіў і подзіў Таго, Што сам пасьля стварыў, Як вечнае адрынуў, Благі і добры свой парыў Вярнуўшы з успамінаў.
|
|