РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
О гэты тормаз недаверу,
Не дазваляе да канца
Адкрыцца прагнаму намеру,
Які ўцякае ад лаўца.
 
Не запыняецца пагоня,
А зьвер бяжыць,
Зьнікае зьвер.
Як цені лесу на далоні,
Сваю з чужою шчырасьць зьвер.
 
Інакш ня спыніцца хістаньне
Галін,
Як вецер ні тушы.
І недавер зьнявер’ем стане,
І зябка зробіцца душы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.